Прасоўваем ідэі бодзіпазітыва Распавядаем пра разлады харчовых паводзінаў
Хто мы?
Мы маладая жаночая ініцыятыва. Займаемся асветай праблемаў разладаў харчовых паводзінаў (РХП), сацыяльных праблемаў, звязаных з адчуваннем свайго цела, прасоўваем ідэі бодзіпазітыва.
Мы праводзім асветніцкія мерапрыемствы, такія як лекцыі, дыскусіі і г.д. Таксама можна трапіць на наш летнік "Больш цела". Гэта некалькі дзён з лекцыямі і інтэрактывамі, прысвечанымі цялеснасці.
Наша каманда
Маша Колб, гендарная актывістка
Правяла даследванне "Ці беларускія дзяўчыны прымаюць сваё цела?". Вынікі аказаліся сумнымі, таму варта было пачаць дзейнічаць.
Ліза Мімікава, актывістка, феміністка
Я прасоўваю ідэі бодзіпазітыва. Займаюся сацсеткамі нашай ініцыятывы. І вельмі хачу, каб ідэі бодзіпазітыва былі ў кожнай галаве.
Буклет пра разлады харчовых паводзінаў
Па гэтай спасылцы ты можаш спампаваць буклет, праз які даведаешся, якія сымптомы ў разладаў харчовых паводзінаў і як дапамагчы сабе або чалавеку з РХП