летнік
БОЛЬШ ЦЕЛА!
21– 23.08.2020
Запрашаем цябе на Летнік, прысвечаны твайму целу.
Мы абяцаем атмасферу сястрынства, падтрымкі і
адчування, што ты бавіш свой час з карысцю.
Вырвіся са штодзённай мітусні!
Прапануем табе спыніцца, выдыхнуць і
прысвяціць час сабе.
На Летніку мы будзем гутарыць пра бодзі-пазітыў, разлады харчовых паводзінаў, фемінізм і іншае.
Калі ты дзяўчына 18-25 год і ты штосьці чула пра гэтыя праблемы, але ніколі не капала глыбей самаго паняцця, далучайся да нас на летніку!
Умовы Летніка
3 дні
Адукацыя і рэлакс на прыродзе -
што можа быць лепш?
Толькі дзяўчаты
Каб адчуваць сябе больш вольнай і не баяцца выказваць меркаванне
Веганскае харчаванне
Кінь сабе выклік!
20 BYN
Кошт усяго кэмпа (уключана
3-хразовае харчаванне, трансфер,
аплата месца)
*Калі ты ня маеш магчымасці аплаціць удзел цалкам, але вельмі жадаеш паехаць, напішы нам
Тэмы летніка
Цялеснасць
Фэтфобная рэклама
Разлады харчовых паводзінаў
Негвалтоўная камунікацыя
Арт-тэрапія
Што ўзяць з сабой
Вопратка
Зручная вопратка і абутак, зменная бялізна, шкарпэткі, галаўны ўбор, купальнік, дажджавік.
Ноччу можа быць холадна, таму вазьмі цеплую вопратку.
Для сна
Турысцкі дыванок, спальны мяшок. Добра, калі ў цябе ёсць свой намёт, але мець яго неабавязкова для ўдзелу.
Неабходныя рэчы
Посуд (талерка, кружка, ложка, відэлец), бо мы не выкарыстоўваем аднаразовы посуд.
Захапі з сабой рower bank, каб быць на сувязі.
Дакуманты
Пашпарт, грошы, тэлефон. Калі ласка, паклапаціся, каб яны былі захованы ад вады.
Лекі
Абязбольвальныя сродкі, сродкі ад сонечнага апека і кляшчоў. Іншыя лекі, якія табе неабходныя.
Асабістая гігіена
Сродкі для твару і цела. Ручнік, ліхтарык, ніткі-іголкі, акуляры (для зроку, сонечныя). Калі плануюцца месячныя, запасіся пракладкамі ці тампонамі і сурвэткамі. Штосьці іншае, што табе патрэбна, а мы не прадугледзелі.
Наша каманда
Маша Колб, гендарная актывістка
Ідэя зрабіць Летнік прыйшла яшчэ паўгады таму, падчас правядзення даследвання "Ці беларускія дзяўчыны прымаюць сваё цела?". Вынікі аказаліся сумнымі, таму варта было пачаць дзейнічаць. Летнік стане бяспечнай прасторай для ўдзельніц, дзе яны змогуць вучыцца і натхняцца.
Ліза Мімікава, актывістка, феміністка
Я прасоўваю ідэі бодзіпазітыва. Займаюся сацсеткамі і рэкламай Летніка. І вельмі хачу, каб ідэі бодзіпазітыва былі ў кожнай галаве.
Наталля Сацункевіч, праваабаронца, феміністка
Люблю женщин, разделяю идеи сестринства, верю в права человека. На летнике ищу вдохновение, новые идеи, возможность рассказать свой опыт и услышать чужой, отдых, хорошие шутки, новых подруг. Когда-то идеи бодипозитива сильно улучшили качество моей жизни, я рада нести их дальше.
Аліна Пазднякова, ЛГБТК+ і эка-актывістка, інтерсекцыянальная феміністка
Працую з удзельніцамі кэмпа, дапамагаю вырашаць праблемы, правяду лекцыю. На Летніку дапамагу прапрацаваць уяўленне свайго цела.
Водгукі
Было так утульна, так крута! Цікавыя тэмы, утульныя абставіны, смачная ежа) Столькі новых знаемстваў з цікавымі неабыякавымі дзяўчатамі. З некаторымі падтрымліваем сувязь дагэтуль) Я б і яшчэ с'ездзіла. Буду чакаць набор у наступным годзе!)

Маша
Удзельніца летніку ў 2019 годе
Калі ты жадаеш матэрыяльна дапамагчы іншай дзяўчыне патрапіць на Летнік або маеш магчымасць дапамагчы нам іншым спосабам,
калі ласка, пішы на пошту

bolsh.cela@gmail.com

Распавядзі пра нас у сацсетках:
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website